Беларуская Служба

Расія ўчыніла масавы ракетны абстрэл Украіны

29.12.2022 09:45
Кіраўніцтва Украіны гаворыць, што можа быць выпушчана да ста ракет, атакі чакаюцца хвалямі.
Zmasowany ostrzał Ukrainy rakietami manewrującymi
Zmasowany ostrzał Ukrainy rakietami manewrującymiPAP/Andrzej Lange

У выніку ранішніх абстрэлаў ракетамі ва Украіне ёсць загінулыя людзі.

90% Львова засталося без святла. Мэр горада паведаміў, што зараз у Львове не курсуюць трамваі і тралейбусы, таксама магчымыя перабоі з водазабеспячэннем.

Віталь Клічко папярэдзіў, што ў Кіеве таксама могуць быць перабоі з электрычнасцю. Ён заклікаў грамадзян зарадзіць тэлефоны і назапасіцца вадой. Паводле папярэдніх дадзеных над Ківам збілі 15 расійскіх ракет.

І раніцай Міністэрства абароны Расіі апублікавала допіс з фразаю «Калібры не скончацца ніколі».


Ранішняе паведамленне ў Тэлеграме Мінабароны РФ. Ранішняе паведамленне ў Тэлеграме Мінабароны РФ.

Паводле УНІАН / вх