Беларуская Служба

Украінская выведка: Расія мяняе тактыку баявых дзеянняў

02.01.2023 16:31
Зараз галоўная мэта Расіі – пераняць кантроль над усім Данбасам, кажуць прадстаўнікі ўкраінскай выведкі.
Уладзімір Пуцін наведвае Паўднёвую ваенную акругуPAP/EPA/RUSSIAN DEFENCE MINISTRY PRESS SERVICE/HANDOUT

Расійская армія мяняе тактыку баявых дзеянняў ва Украіне, прагназуе ўкраінская вайсковая выведка. Паводле яе, расіяне рыхтуюць спецыяльныя штурмавыя групы. Яны таксама будуць працягваць уключаць нядаўна мабілізаваных салдат у аперацыі на фронце. Пра падрабязнасці распавядае карэспандэнт Польскага Радуё Павел Бушка:

- Да гэтай пары расіяне атакавалі пры дапамозе гэтак званых батальённа-тактычных групаў, то бо падраздзяленняў з каля тысячы вайскоўцаў. Прадстаўнік галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі кажа, што зараз расіяне змяншаюць штурмавыя атрады да 140-160 чалавек. Такая група распараджаецца мінамётамі, танкамі і артылерыйскімі сістэмамі. Расійскі бок плануе выкарыстоўваць іх менавіта ў такой форме асабліва ў Луганскай і Данецкай абласцях. Верагодна, заняць увесь Данбас – зараз галоўная мэта Расіі. Павелічэнне расійскіх атакаў, гэта таксама вынік завяршэння падрыхтоўкі жаўнераў мабілізаваных у расійскую армію ў мінулым годзе. Адначасова вельмі праўдападобна, што на пачатку года Расія аб’явіць аб чарговай мабілізацыі.

IAR/пб/аз

Кіраўнік выведкі Украіны: Праз некалькі дзён Беларусь закрые мяжу для выезду расіян

02.01.2023 08:01
Паводле Буданава, на пачатку студзеня Расія абвесціць чарговую хвалю мабілізацыі і закрые межы для мужчын.

У 2022 годзе ва Украіне амаль 15 тысяч разоў была абвешчаная паветраная трывога

02.01.2023 14:07
Паводле звестак украінскіх службаў, большасць з іх тычылася Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Сумскай абласцей.