За вайну ва Украіне адказная былая канцлерка Германіі Ангела Мэркель, бо менавіта яна блакавала ўступленне краіны ў НАТА. Пра гэта завіла кіраўнік камітэту па пытаннях абароны ў Бундэстагу. Мары-Агнес Штрак-Цымерман адзначыла, што ў 2008 годзе ў НАТА было шмат прыхільнікаў як найхутчэйшага прыняцця Украіны, але Германія і Францыя выступілі супраць з-за пазіцыі Расіі.
Пастаўкі ўзбраення ва Украіну блакавала асабіста Мэркель.
У лістападзе 2021 года ўрад Германіі наклаў вета на набыццё Украінай узбраення праз закупкі НАТА. Па дадзеных выдання Bild, гэтую ініцыятыву высунула асабіста Мэркель і каб Германія не была адзінай, хто выступіў супраць паставак узбраення Украіне, яна папрасіла далучыцца да рашэння і Нідэрланды.
Уладзімір Зяленскі тады адрэагаваў на гэтую сітуацыю, заяўляючы: «Любая дэмакратычная дзяржава, якая абараняецца ад агрэсіі, павінна мець права на набыццё абаронных інструментаў. Але ў некаторых сталіцах усё яшчэ перамагае страх».
Инсайдер UA/нг