Сёння спаўняецца 37 гадоў з дня катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У ноч з 25 на 26 красавіка 1986 года ў выніку перагрэву актыўнай зоны ў адным з ядзерных рэактараў адбыўся выбух вадароду. Гэта была найбуйнейшая ядзерная катастрофа і адна з найбуйнейшых прамысловых катастроф 20-га стагоддзя. Год таму расійскія войскі, якія занялі тэрыторыю электрастанцыі пасля ўварвання ва Украіну, пашкодзілі сістэмы маніторынгу забруджанасці і ледзь не прывялі да чарговай катастрофы.
У выніку выбуху на Чарнобыльскай АЭС 37 гадоў таму былі забруджаныя тысячы гектараў навакольных палёў і лясоў у трох краінах: Украіне, Беларусі і Расіі. З вёсак і пасёлкаў вакол Чарнобылю было эвакуявана больш за 350 тысяч чалавек. Спачатку расіяне ўтойвалі інфармацыю пра катастрофу, потым замоўчвалі паведамленні пра заражэнне, а праз 36 гадоў, калі ў выніку ўварвання ва Украіну на месяц акупавалі тэрыторыю электрастанцыі, яны скралі камп'ютары, абсталяванне, транспартныя сродкі, вогнетушыцелі і нават лыжкі, відэльцы і талеркі. Пасля выхаду расіян з Чарнобылю, украінскім спецыялістам, дзякуючы падтрымцы Міжнароднага агенцтва атамнай энергетыкі, удалося ўзяць пад кантроль сітуацыю і аднавіць парадак на АЭС.
IAR/нг