Беларуская Служба

Украінскія парты пачалі экспарт збожжа

04.10.2023 18:45
 Тры ўкраінскія парты на Чорным моры аднавілі працу.
Port w Czarnomorsku, Ukraina
Port w Czarnomorsku, UkrainaShuterstock/Artur Synenko

Украіна змагла самастойна разблакаваць парты, нягледзячы на ​​пагрозы Расіі патапіць грамадзянскія караблі. Першыя 10 караблёў, якія перавозілі збожжа, карысталіся адмысловым калідорам. Як паведамляе агенцтва Bloomberg, міжнародныя кампаніі гатовыя страхаваць караблі, якія перавозяць збожжа.

Усяго па новым «калідоры» ў Чорным моры плануюць зайсці больш за 20 караблёў, паведаміў прэс-сакратар ваенна-марскіх сілаў Украіны Украіны Дзмітрый Плецянчук.

Нагадаем, 4 верасня падчас сустрэчы ў Сочы Пуцін і Эрдаган не дасягнулі дамоўленасці аб аднаўленні збожжавага пагаднення. Прэзідэнт Расіі заявіў, што не вернецца да гэтай ініцыятывы, пакуль некаторыя санкцыі не будуць адмененыя.

Новы калідор абаронены мінамі і праходзіць уздоўж берага да водаў Румыніі і Балгарыі, якія з'яўляюцца краінамі НАТА. Раней збожжавы калідор ішоў непасрэдна праз адкрытае мора і далей у Стамбул, дзе сумесная камісія, якая складаецца з прадстаўнікоў ААН, Турцыі і Расіі правярала судны, гружаныя ўкраінскім збожжам.

IAR/ вх