Беларуская Служба

Брытанская выведка: УС Украіны змогуць біць па новай чыгунцы, якую Расія будуе да Марыупаля

15.10.2023 12:33
«Новая чыгуначная лінія ўваходзіць ва ўмоўны радыюся ўкраінскіх высокадакладных і дальнабойных ударных сістэм», – перакананыя ў брытанскай выведцы.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjneShutterstock

Чыгуначная лагістыка застаецца жыццёва важным кампанентам вайны Расіі ва Украіне, перавозкі боепрыпасаў, бронетэхнікі, паліва і асабістага складу. Чыгуначная сетка ў акупаванай Украіне застаецца ў значнай ступені жыццяздольнай, але ўразлівай да спарадычных парушэнняў украінскай артылерыяй, ракетным агнём з паветра і дыверсіямі, – сцвярджае брытанская выведка ў сваім аглядзе.

«Расія працягвае падтрымліваць і ўдасканальваць свае чыгуначныя зносіны ва Украіне і будуе новую чыгуначную лінію да Марыупалю, што дазволіць скараціць час паставак на Запарожскі фронт», – гаворыцца ў аглядзе.

«Новая чыгуначная лінія ўваходзіць ва ўмоўны радыюся ўкраінскіх высокадакладных і дальнабойных ударных сістэм», – рэзюмуюць брытанцы.

iar/ez


Расіяйскія акупанты збіраюцца будаваць чыгунку на Запарожжы

28.09.2023 15:56
Мэта Расіі – матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне акупаваных тэрыторый праз чыгуначнае злучэнне Растоў-Мелітопаль-Бярдзянск-Марыупаль.