Беларуская Служба

У бюджэце Германіі не хапае 5 млрд еўра на дапамогу Украіне – Bild

23.10.2023 08:44
Нямецкае выданне Bild атрымала доступ да канфідэнцыйнага дакумента нямецкага міністэрства.
 1
«Леапард 1»Von U.S. Air Force photo/ Master Sgt. Mitch Gettle - http://www.af.mil/news/story.asp?storyID=123028739, Gemeinfrei, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2123991

Як тлумачыць выданне Bild, ваенная падтрымка Украіны выплачваецца з бюджэту «агульнага фінансавага кіравання», і ў ім Міністэрства фінансаў Германіі вылучыла для дапамогі Украіне 4 млрд еўра ў 2024 годзе.

З іх 3,1 млрд еўра запланавана на ўжо абяцаныя раней меры дапамогі, 770 млн еўра зарэзервавана для Міністэрства замежных спраў і яго дапамогі. Такім чынам, на новыя ваенныя праекты ў 2024 годзе застанецца толькі 120 млн еўра.

Але патрэбы Украіны, паводле Мінабароны Германіі, значна вышэйшыя. Кіеў чакае ад Германіі дадатковай падтрымкі ў 5,22 млрд еўра.

У Міністэрстве абароны падлічылі, колькі сродкаў і на што трэба прадугледзець: 880 млн еўра на СПА; 675 млн еўра на баявую браніраваную тэхніку; 390 млн еўра для інжынернай дзейнасці; 935 млн еўра на сродкі абароны; 2,34 млрд еўра на рамонт, запчасткі і лагістыку.

Таксама ў бюджэт не ўключана 525 млн еўра на замену перададзенага матэрыялу Бундэсвера.

Бюджэт на 2024 год канчаткова будзе зацверджаны ў сярэдзіне лістапада. Да гэтага часу яшчэ будуць працягвацца перамовы па ім.

«Мы павінны стрымаць сваё слова. Не павінна быць так, каб мы спыніліся, калі размова ідзе аб дапамозе Украіне ў наступным годзе. Міністр фінансаў Лінднер абавязаны даць дадатковыя мільярды дапамогі Украіне да канчатковага прыняцця бюджэту. Украіна павінна мець магчымасць спадзявацца на абяцанні Германіі», – пракаментаваў сітуацыю член кіруючай СДПГ Андрэас Шварц, адказны за абаронны бюджэт у бюджэтным камітэце.

Што папярэднічала: Нямецкі ўрад у пятніцу даў справаздачу аб адпраўцы ва Украіну чарговай партыі ваеннай дапамогі, у якую, у прыватнасці, увайшлі зенітныя самаходныя ўстаноўкі Gepard, беспілотнікі і цяжкавозы.

У жніўні Лінднэр падчас візіту ў Кіеў аб'явіў аб намерах выдзяляць Украіне штогод па пяць мільярдаў еўра ваеннай падтрымкі на перыяд да 2027 года.

pravda.com.ua / вх