Беларуская Служба

Расія за год запусціла па Кіеву каля 700 ракет і беспілотнікаў

23.10.2023 16:45
    .
Наступствы атакі расіян на Кіеў.Фота: t.me/VA_Kyiv

За год расійскія акупанты выпусцілі ў напрамку ўкраінскай сталіцы больш за 300 рэактыўных снарадаў і амаль 400 беспілотнікаў «Шахед», пра гэта паведаміў Сяргей Папко, кіраўнік Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі.

«Паводле статыстыкі толькі па Кіеву, за апошнія 12 месяцаў у напрамку сталіцы расіяне выпусцілі больш за 300 крылатых ракет розных тыпаў, 14 балістычных ракет і амаль 400 ударных БПЛА тыпу «Шахед», – сказаў Папко.

Ён падкрэсліў, што ўзмацненне супрацьпаветранай абароны з'яўляецца прыярытэтам для Кіева.

«Украіна разлічвае на падтрымку нашых саюзнікаў і партнёраў. Кожны зенітна-ракетны комплекс, кожны Gepard або кожны Piorun – гэта выратаванае жыццё і ўнёсак у нашу Перамогу!», – заявіў Сяргей Папко.

вх