Па дадзеных праваахоўных органаў, усяго 11 упрыгожванняў, у тым ліку мудрагелістыя каралі, бранзалеты і завушніцы, якія адносяцца да грэка-скіфскага перыяду паміж VIII і IV стагоддзямі да нашай эры.
Каштоўнасці экспанаваліся ў адным з кіеўскіх музеяў у 2009-2013 гадах, а ў 2016 годзе былі незаконна вывезены з Украіны, гаворыцца ў паведамленні мадрыдскай паліцыі.
Паводле праваахоўнікаў, на артэфакты былі падробленыя дакументы, каб выглядала, што яны належаць Украінскай праваслаўнай царкве. Пра якую царкву ідзе гаворка, паліцыя не ўдакладняе.
У рамках расследавання, якое пачалося ў 2021 годзе, трое грамадзян Іспаніі і двое грамадзян Украіны былі арыштаваныя пасля таго, як адзін з экспанатаў – залаты пояс з барановымі галовамі – быў прададзены на прыватным аўкцыёне ў Мадрыдзе.
Як паведамляе нацыянальная паліцыя Іспаніі, усе экспанаты цяпер вывучаюцца ў Нацыянальным археалагічным музеі і Інстытуце культурнай спадчыны Іспаніі, таму расследаванне застаецца адкрытым.
Калекцыя «скіфскага золата» выстаўлялася ў музеі ў Нідэрландах у 2014 годзе, калі РФ акупавала Крым. 9 чэрвеня Вярхоўны суд Нідэрландаў падтрымаў рашэнне папярэдняй інстанцыі ў справе аб лёсе «скіфскага золата» і пастанавіў перадаць яго Украіне.
pravda.com.ua / вх