Генштаб Узброеных сіл Украіны паведамляе, што за мінулыя суткі адбылося 36 узброеных сутыкненняў.
Расіяне працягваюць спробы атачыць Аўдзееўку – там ВПС адбілі больш за пяць атак.
Расійскія войскі больш за 15 разоў няўдала атакавалі ў раёне Мар'інкі і Новаміхайлаўкі. У напрамку Бахмута агрэсары беспаспяхова спрабавалі вярнуць страчаныя пазіцыі ў раёне Клішчоўкі, дзе ўкраінцы адбілі тры атакі.
Украінскія сілы абароны працягваюць наступ на поўдзень ад Бахмута і, як чакаецца і наносяць расійскім сілам страты ў асабовым складзе і тэхніцы. Яны таксама працягваюць наступальную аперацыю на Мелітопаль.
Ранішняя зводка Генштаба паказвае, што за апошнія суткі расіяне выпусцілі 7 крылатых ракет, нанеслі 90 авіяўдараў і 82 атакі з артылерыйскіх сістэм. Учора вечарам расіяне атакавалі Украіну двума беспілотнікамі «Шахед-136/131» і крылатай ракетай Х-59. Усе беспілотнікі былі знішчаны СПА.
Атакі прыводзяць да гібелі і раненняў мірнага насельніцтва. Таксама былі разбураны або пашкоджаны прыватныя жылыя дамы і іншая грамадзянская інфраструктура.
У адказ ВПС Украіны нанеслі 19 авіяўдараў па расійскіх базах асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама па зенітна-ракетным комплексе. СПА знішчыла 12 ударных і шэсць разведвальных беспілотнікаў і дзве крылатыя ракеты, а падраздзяленні ракетных войскаў паразілі зенітна-ракетны комплекс, пяць апорных пунктаў асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі, дзевяць артылерыйскіх сістэм і шэсць іншых важных абʼектаў.
яс