Беларуская Служба

Расія назапасіла амаль 900 ракет – падлічыла ўкраінская ваенная выведка

06.11.2023 16:45
Ва ўкраінскай ваеннай выведцы мяркуюць, што Расія можа пачаць масіраваны абстрэл аб'ектаў энергасістэмы з наступленнем халадоў.
   .   Telegram       .
Обломки сбитых российских ракет. Публикация в Telegram фото начальника полиции Киевской области Андрея Небытова.Источник: T.ME/ANDRII_NEBYTOV

У кастрычніку ў Расіі было выраблена 115 высокадакладных ракет, паведаміў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Украіны Вадзім Скібіцкі.

Усяго ў расійскіх арсеналах захоўваецца каля 870 высокадакладных ракет.

Прадстаўнік выведкі заявіў, што расіяне могуць пачаць масавыя атакі на аб'екты ўкраінскай інфраструктуры з ростам нагрузкі на энергасеткі ў халодны перыяд года.

«Гэта можа быць, калі прыйдуць маразы, калі спажыванне электраэнергіі выйдзе на пік восенню і зімой. Расіяне чакаюць, пакуль тэмпература апусціцца ніжэй за нуль», – дадаў Скібіцкі.

Ён сказаў, што, паводле ацэнкі ГУР, «гэтыя напады не будуць такімі прымітыўнымі, як летась». «Расіянам будзе цяжка дасягнуць задавальняючага іх выніку. Мы таксама рыхтуемся і ведаем, як працуе (праціўнік, – рэд.) і якія дадзеныя ён збірае. Адпаведна, мы робім дзеянні па абароне нашай энергасістэмы», – запэўніў Скібіцкі.

PAP / вх