Беларуская Служба

Павел Латушка перадаў у Гаагу новыя доказы датычнасці беларускага рэжыму да незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей

08.11.2023 08:01
Новыя матэрыялы, падрыхтаваныя камандай НАУ, дапаўняюць пакет дакументаў, перададзены ў Гаагу сёлета 27 чэрвеня, паведамляе тэлеграм-канал АПK.
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі і прадстаўнікі НАК Павел Латушкаt.me/CabinetBelarus/скрыншот

Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Павел Латушка і прадстаўнікі НАК наведалі офіс Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе і перадалі 2-ю частку матэрыялаў аб датычнасці Лукашэнкі і ягонага атачэння да незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей.

Новыя матэрыялы, падрыхтаваныя камандай НАУ, у адпаведнасці з артыкулам 15 (2) Рымскага статута дапаўняюць пакет дакументаў, перададзены сёлета 27 чэрвеня, паведамляе тэлеграм-канал Аб’яднанага пераходнага кабінета.

Новыя матэрыялы ўключаюць: дадатковыя доказы ўдзелу Лукашэнкі ў незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей, доказы датычнасці кіраўнікоў і чальцоў шэрагу беларускіх і расійскіх арганізацый да злачынства, падрабязнасці аб так званай «рэабілітацыйнай праграме», якая ўтрымлівала элементы палітычнага перавыхавання ўкраінскіх дзяцей.

Усе доказы дапоўненыя ўсебаковай прававой ацэнкай індывідуальнай крымінальнай адказнасці ўсіх датычных да злачынства асобаў, сцвярджае прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінета.

аз