Беларуская Служба

У Херсонскай вобласці ўкраінцы перакінулі некалькі сотняў вайскоўцаў і тэхнікі на левы бераг Дняпра

08.11.2023 14:02
Пра гэта заяўляюць аналітыкі амерыканскага Інстытута даследаванняў вайны, хоць Генштаб УСУ афіцыйна не пацвярджае інфармацыі.
Узброеныя сілы Украіны на перадавойPAP/EPA/OLEG PETRASYUK

Украінцы працягваюць высаджваць свае сілы на левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці. Па некаторых звестках, яны перакінулі туды некалькі сотняў чалавек і вайсковую тэхніку. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Павел Бушка:

- Афіцыйна ўкраінскі Генштаб не паведамляе аб перакідцы сваіх сіл праз Днепр. Аднак, паводле аналітыкаў і паведамленняў СМІ, вядома, што некалькі тыдняў таму ўкраінцы захапілі плацдарм у акупаванай расіянамі левабярэжнай Херсонскай вобласці ў раёне разбуранага Антонаўскага моста пад Херсонам. Паводле апошніх звестак сайта DeepState, украінскія вайскоўцы пашырылі на некалькі кіламетраў паласу пад сваім кантролем уздоўж левага берага Дняпра. Паводле аналітыкаў амерыканскага Інстытута даследаванняў вайны, украінцы праводзяць аперацыі таксама каля вёскі Крынкі – прыкладна ў 30 кіламетрах на паўночны ўсход ад Антонаўскага моста. Гэта, паводле амерыканцаў, пацвярджаюць таксама расійскія крыніцы. Як чытаем у справаздачы інстытута, украінцы перакінулі на акупаваны левы бераг Дняпра свае сілы, верагодна, памераў батальёна, але таксама невялікую колькасць бронетранспарцёраў.

IAR/аз

Генштаб УСУ: За суткі адбылося 45 прамых баявых сутыкненняў з варожымі войскамі

08.11.2023 09:03
За мінулыя суткі ўкраінская авіяцыя здзейсніла 17 налётаў на групоўкі войскаў і тэхнікі праціўніка.