Міністры замежных спраў «Вялікай сямёркі» заявілі, што іх прыхільнасць падтрымцы Украіны ў яе барацьбе за незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць застанецца нязменнай.
Кіраўнікі МЗС Злучаных Штатаў, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Канады, Францыі, Італіі і Японіі на гэтым тыдні сустрэліся ў Токіа, каб абмеркаваць міжнародныя крызісы, у тым, вайну Расіі супраць Украіны.
«Мы па-ранейшаму самым рашучым чынам асуджаем агрэсію Расіі, якая працягваецца, і цвёрда маем намер падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца, адначасова ўзмацняючы эканамічны ціск і ўводзячы жорсткія санкцыі і іншыя абмежаванні супраць Расіі. Справядлівы і трывалы мір не можа быць дасягнуты без неадкладнага, поўнага і безумоўнага вываду расійскіх войскаў і ваеннай тэхнікі з міжнародна прызнанай тэрыторыі Украіны», – гаворыцца ў заяве міністраў, прынятай па выніках сустрэчы.
«Вялікая сямёрка» таксама заявіла, што яна ўзмоцніць каардынацыю дзеянняў па ўвядзенні санкцый з мэтай абмежавання доступу Расіі да крытычных тавараў і тэхналогій, удакладніўшы, што Расія «павінна спыніць сваю агрэсію і несці прававыя наступствы ўсіх сваіх міжнародна-супрацьпраўных дзеянняў, уключаючы кампенсацыю шкоды, нанесенай Украіне».
voa/эж