Беларуская Служба

МВФ і ўкраінскія ўлады дасягнулі пагаднення наконт механізму пашыранага фінансавання

11.11.2023 16:21
Ідзецца пра абноўлены набор сродкаў на ажыццяўленне эканамічнай і фінансавай палітыкі на суму каля 900 мільёнаў долараў ЗША. 
Ілюстрацыйнае фотаObraz jorono z Pixabay/CC0

Кіраўніцтва Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) і ўкраінскія ўлады дасягнулі пагаднення аб абноўленым наборы сродкаў на ажыццяўленне эканамічнай і фінансавай палітыкі ў рамках другога перагляду 4-гадовага механізму пашыранага фінансавання (EFF). Паразуменне падлягае зацвярджэнню Выканаўчым саветам МВФ.

Фонд паведаміў, што ўсе колькасныя паказчыкі на канец чэрвеня і індыкатыўныя паказчыкі на канец верасня выкананы. Большасць структурных кантрольных паказчыкаў таксама былі выкананы, што адкрыла шлях да разгляду Выканаўчым саветам пытанне аб выдзяленні каля 900 мільёнаў долараў ЗША.

Супрацоўнікі МВФ і ўкраінскія ўлады таксама правялі абмеркаванне кансультацый па артыкуле IV 2023 года. Яны тычыліся сярэднетэрміновай палітыкі па ўступленні ў Еўрапейскі саюз (ЕС).

Украінская эканоміка працягвае дэманстраваць выдатную ўстойлівасць, і апошнія эканамічныя падзеі паказваюць на мацнейшае, чым чакалася, аднаўленне эканомікі ў 2023 годзе з прагнозам на рост у 2024 годзе.

Аднак перспектывы застаюцца вельмі нявызначанымі, паколькі захоўваецца выключна высокая нявызначанасць, звязаная з вайной.

ПР/юл