Беларуская Служба

Расія з-за страху перад ударамі ўкраінскай арміі вывела з Крыма чарговыя караблі

12.11.2023 19:01
Аналітыкі адзначаюць, што Масква абмяжоўвае свае ваенна-марскія сілы ў раёне акупаванага Крыма, баючыся іх знішчэння.
Малы ракетны карабель праекта «Каракурт»commons.wikimedia.org/Kosyak13/CC BY-SA 4.0

Расія вывела з анексаванага Крыма яшчэ два караблі. Гэта вынік украінскіх удараў па расійскіх базах, размешчаных на паўвостраве.

Аналітыкі адзначаюць, што Масква абмяжоўвае свае ваенна-марскія сілы ў раёне акупаванага Крыма, баючыся іх знішчэння.

У той жа час расійскі апазіцыянер Генадзь Гудкоў тлумачыць, што, разглядаючы Расію як глабальную пагрозу, а не толькі як мясцовага агрэсара, варта мець на ўвазе, што Чарнаморскі флот не мае для Масквы стратэгічнага значэння. «Асноўны патэнцыял расійскага флоту – гэта атамныя падводныя лодкі і ракетаносцы, і яны знаходзяцца ў асноўным у паўночных і ціхаакіянскіх водах», – сказаў Генадзь Гудкоў. Аднак з украінскага пункту гледжання, чым слабейшы расійскі флот у Чорным моры, тым больш шанцаў разблакаваць парты і абмежаваць ракетныя ўдары агрэсара па чарнаморскіх гарадах, гаворыць Гудкоў.

У канцы кастрычніка паведамлялася, што з-за пагроз удараў з украінскага боку Расія была вымушаная перадыслакаваць большую частку сваіх баявых караблёў з Севастопаля ў Наварасійск.

Спадарожнікавыя здымкі сведчаць пра тое, што Севастопаль пакінулі два фрэгаты, вартавы карабель і ўсе тры баяздольныя субмарыны.

вс

ілюстрацыйны здымак