У паведамленні Галоўнага ўпраўлення разведкі (ГУР) Мінабароны Украіны паведамляецца, што спецназ ГУР здзейсніў рэйд на пазіцыі расіян у Грайваронскім раёне Белгарадскай вобласці.
Рэйд прайшоў паспяхова, украінскія разведчыкі замініравалі адзіную дарогу, па якой перамяшчаліся акупанты, а таксама атакавалі апорны пункт расійскіх войск, расіяне панеслі страты.
Колькасць забітых і параненых удакладняецца, паведамілі ў ГУР.
Ваенная разведка Украіны таксама апублікавала відэа, нібыта знятае ў Белгарадскай вобласці.
юл