Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што расіяне нанеслі 5 ракетных і 25 авіяўдараў па ўкраінскіх пазіцыях і цывільных аб'ектах. Акупанты таксама зладзілі 32 артылерыйскія абстрэлы.
Ёсць загінулыя і параненыя мірныя жыхары. Атакі нанеслі шкоду жылым дамам і мірнай інфраструктуры. Расіяне правялі атаку з выкарыстаннем2 беспілотнікаў «Шахед». Украінская СПА знішчыла абодва дроны.
Пад артылерыйскі абстрэл патрапілі больш за 100 гарадоў у Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Запарожскай, Днепрапятроўскай, Херсонскай і Мікалаеўскай абласцях.
Украінскія ВПС здзейснілі 5 налётаў на канцэнтрацыю расійскіх вайскоўцаў. Украінскія ракетныя падраздзяленні чатыры разы ўдарылі па канцэнтрацыі вайскоўцаў, узбраення і ваеннай тэхнікі, складах боепрыпасаў і артылерыі расіян.
ПР/юл