Беларуская Служба

Пасля масавых расійскіх бамбаванняў з Харкава пачалі ўцякаць жыхары

06.01.2024 15:43
Жыхары баяцца не толькі ракет, але і чарговага расійскага наступу, які можа пачацца пасля захопу суседняга Купянска.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/SERGEY DOLZHENKO

Пасля нядаўняга масіраванага абстрэлу Харкава людзі зноў пачалі пакідаюць другі па велічыні горад Украіны ў мэтах бяспекі. Жыхары баяцца не толькі ракет, але і чарговага расійскага наступу, які можа пачацца пасля захопу суседняга Купянска, дзе зараз ідуць вельмі жорсткія баі.

За сітуацыяй у Харкаве сочыць дырэктар Caritas у гэтым горадзе ксёндз Войцех Стасевіч. Святар падкрэслівае, што інтэнсіўныя абстрэлы горада працягваюцца ўжо два тыдні, але цяпер аб'ектамі расійскіх ракет сталі не вайсковыя аб'екты, а месцы збору мірных жыхароў.

У горадзе таксама расце трывога, звязаная са складанай сітуацыяй на фронце. «Удары закранаюць цывільныя будынкі, шматкватэрныя дамы, жылыя дамы, бальніцы і школы. Таксама ёсць шмат інфармацыі, што расійскія войскі назапашваюцца ля мяжы. Ні дня без спроб прарваць абарону, і калі Купянск будзе захоплены, дарога на Харкаў будзе адкрыта», – кажа святар.

Айцец Стасевіч падкрэслівае, што сітуацыя нагадвае тую, што была ў першыя тыдні расійскага ўварвання. Яго жыхары пакідаюць Харкаў, а ў горад з'язджаюцца бежанцы з усёй усходняй Украіны. Цяпер бачна, што людзі стаміліся ад вайны, і многія з іх абыякава, хто пераможа ў гэтым канфлікты. «Няма такога энтузіязму, як напачатку, няма вялікай еднасці. Мы часта чуем, нават у гэтых памежных гарадах, людзі кажуць, што ім усё роўна, абы быў мір», – зазначыў ксёндз Войцех Стасевіч.

Па ўсёй Украіне таксама набіраюць абароты палітычныя спрэчкі, бачна змяншэнне даверу да улады ў Кіеве. Айцец Стасевіч падкрэслівае, што краіна ўжо не такая аб'яднаная, як год таму. «Цяпер у людзей вялікі давер да войска, асабліва да генерала Залужнага. Тое, што раней было сілай, цяпер сведчыць пра раскол у краіне», – сказаў ксёндз Стасевіч.

Два гады Харкаў пастаянна жыве ў цені вайны, якая не канчаецца, і спрабуе справіцца з яе наступствамі. З новага года ў харкаўскім метро плануюць адкрыць дзіцячыя садкі, якія далучацца да школ, што з верасня мінулага года працуюць пад зямлёй.

ПР/юл