Дацкае выданне Berlingske са спасылкай на Міністэрства абароны краіны паведаміла, што пастаўкі дацкіх знішчальнікаў F-16 ва Украіну адтэрмінаваныя на паўгода. Капенгаген павінен быў паставіць першыя шэсць самалётаў да 2024 года, але замест гэтага іх пастаўка чакаецца ў другім квартале бягучага года.
Выдане Bloomberg нагадвае, што графік паставак заўсёды залежаў ад выканання многіх умоў, сярод якіх – паспяховая падрыхтоўка ўкраінскіх пілотаў, а таксама наяўнасць дастатковай лагістыкі і інфраструктуры для абслугоўвання F-16 ва Украіне.
Паводле дацкага выдання Berlingske, цяпер шэсць украінскіх пілотаў праходзяць падрыхтоўку на знішчальніках F-16 у Даніі. У жніўні прэмʼер Даніі Метэ Фрэдэрыксэн паабяцала адправіць у Кіеў 19 самалётаў F-16.
На гэтым тыдні Нарвегія абвясціла, што накіруе два знішчальнікі F-16 у Данію для навучання ўкраінскіх пілотаў іх эксплуатацыі, і пацвердзіла, што адправіць у Данію таксама 10 інструктараў для дапамогі ў падрыхтоўцы.
У перыяд з сакавіка па верасень для падрыхтоўкі ўкраінскіх пілотаў у Данію два знішчальнікі F-16 і каля 50 чалавек персаналу аб’яцала накіраваць Бельгія.
Украінскія лётчыкі праходзяць або будуць праходзіць падрыхтоўку ў ЗША, Румыніі, Даніі, Францыі і Вялікабрытаніі.
eurointegration.com.ua/аз