Беларуская Служба

Расія запусціла па Украіне гіпергукавыя ракеты «Кінджал» з Мурманска

08.01.2024 08:17
Ёсць загінулыя і параненыя.
 . .
Расійская ракета. Ілюстрацыя.Фота: Dianov Boris / Shutterstock.com

Расія атакуе Украіну з Мурманска. Раніцай ракеты трапілі ў грамадзянскія аб'екты між іншым у Кіеве, Дняпры, Хмяльніцкім і Крывым Рогу. Агенцтва УНІАН паведаміла, што гіпергукавыя ракеты «Кінджал» былі запушчаныя з далёкай поўначы Расіі.

Паводле ўкраінскіх узброеных сілаў, расійскія агрэсары выкарысталі самалёты Ту-95МС і Ту-22М3, якія падняліся з аэрапортаў у раёне Баранцава мора. Гіпергукавыя ракеты трапілі ў гандлёвы цэнтр у Крывым Рогу і жылыя дамы ў Запарожскай вобласці. У сваю чаргу, у Харкаве выбухі прагучалі каля прамысловых абʼектаў.

Па інфармацыі УНІАН, расійскія ракеты праляцелі над Івана-Франкоўскай вобласцю і паляцелі ў бок Львова. Украінскія ратавальнікі паведамілі, што там, куды даляцелі ракеты, ёсць загінулыя і параненыя.

IAR/нг