Беларуская Служба

Эманюэль Макрон: Неабходныя смелыя рашэнні ў пытанні Украіны

18.01.2024 08:01
Макрон паведаміў, што Францыя паставіць Украіне ракеты далёкага радыусу дзеяння SCALP і сотні снарадаў.
Эманюэль Макрон на форуме ў Давосе PAP/EPA/GIAN EHRENZELLER

Еўропа павінна быць незалежнай ад іншых магутных дзяржаў на фоне перамен, якія адбываюцца ў свеце, сказаў прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе. Французскі лідар зазначыў, што шлях да перамогі Кіева патрабуе рашучай падтрымкі Украіны.

- Я думаю, што 2024-2025 гады стануць перыядам, калі еўрапейскія краіны і Еўрасаюз акажуцца перад выбарам, ці быць незалежнымі, ці не. Адказы вельмі простыя – Украіна, мір і стабілізацыя на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы, стварэнне працоўных месцаў у зялёнай эканоміцы, развіццё штучнага інтэлекту, касмічныя тэхналогіі, квантавыя чыпы і абаронная палітыка.

У Давосе Эманюэль Макрон паведаміў, што Францыя паставіць Украіне ракеты далёкага радыусу дзеяння SCALP і сотні снарадаў. Ён таксама сказаў, што ў лютым прыбудзе з візітам у Кіеў і падпіша з Украінай пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне бяспекі. Падобнае пагадненне з Украінай падпісала Вялікабрытанія.

вс