Беларуская Служба

Канфіскаваныя ва Украіне тавары беларускай кампаніі перадзеныя УСУ

19.01.2024 15:36
Сярод іншага канфіскавана 412 вагонаў з металапрадукцыяй.
A i
Aрматурныя стрыжнiwww.laboratuar.com

Дзяржбюро расследаванняў перадало актывы беларускай кампаніі Узброеным сілам Украіны

Дзяржаўнае бюро расследаванняў Украіны арыштавала актывы беларускай кампаніі ва Украіне на суму больш за 61 мільён долараў і перадало іх Узброеным сілам Украіны.

Сярод іншага канфіскавана 412 вагонаў з металапрадукцыяй. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага бюро расследаванняў.

Следчыя таксама выявілі ў марскім порце 26 тысяч тон металічных вырабаў. У зоне мытнага дагляду Адэскай мытні знойдзены арматурныя стрыжні, трубы і сталёвая загатоўка, якія належаць кампаніі з Беларусі.

яс