У Кангрэсе ЗША ідуць перамовы аб пакеце дапамогі для Украіны. Супраць выступае былы прэзідэнт Дональд Трамп, які аказвае ціск на рэспубліканцаў, каб яны адмовіліся ад любога кампрамісу па гэтым пытанні.
Дэмакраты і рэспубліканцы ў Сэнаце ЗША ўжо некалькі тыдняў вядуць перамовы аб пакеце дапамогі Украіне, Ізраілю, Тайваню і ўзмацненні аховы паўднёвай мяжы ЗША.
Прэзідэнт Джо Байдэн дае зразумець, што ён нават гатовы пайсці на кампраміс адносна больш жорсткіх правілаў міграцыі. Аднак былы прэзідэнт Дональд Трамп заклікае адмовіцца ад любога пагаднення, якое не ёсць ідэальнае.
Дэмакраты сцвярджаюць, што Дональд Трамп хоча тарпедаваць пагадненне, бо не хоча падтрымліваць Украіну і хоча зацягнуць міграцыйны крызіс у ЗША, каб выкарыстаць гэтае пытанне ў выбарчай кампаніі.
Прэзідэнт Джо Байдэн папярэдзіў учора аб наступствах прыпынення дапамогі Украіне.
«Пераважная большасць сябраў Кангрэсу падтрымлівае Украіну. Пытанне ў тым, ці зможа невялікая група заблакаваць падтрымку, што было б катастрофай», – сказаў прэзідэнт ЗША, адказваючы на пытанне Польскага радыё.
яс