У расійскім горадзе Тула ў ноч на нядзелю, 21 студзеня, была здзейснена атака на завод «Шчаглоўскі вал», дзе збіраюцца зенітна-ракетныя комплексы «Панцыр-С».
Пацярпеў ваенны завод, наступствы нападу высвятляюцца, піша «РБК-Украіна» са спасылкай на інфармацыю крыніцы ў спецслужбах Украіны. Паводле суразмоўцы агенцтва, атака на завод была «спланаванай працай Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны». Акрамя таго, стала вядома, што выбухі прагрымелі ў Смаленскай і Арлоўскай абласцях РФ.
«Шчаглоўскі вал» – Тульскі машынабудаўнічы завод, які з'яўляецца прадпрыемствам абаронна-прамысловага комплексу Расіі. З адкрытых крыніцаў вядома, што там, у прыватнасьці, зьбіраюцца комплексы супрацьпаветранай абароны «Панцыр-С» і «Панцыр-С1», якія выкарыстоўваюцца для абароны ваенных і грамадзянскіх аб’ектаў ад нападаў з паветра.
Апроч гэтага, у нядзелю таксама стала вядома, што ў выніку атакі беспілотнікаў у Ленінградскай вобласці Расіі быў атакаваны буйны газавы тэрмінал кампаніі «Новатэк», якая належыць сябру расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна Генадзю Цімчанку. На тэрмінале выбухнуў пажар.
эж