Расійскі ваенна-транспартны самалёт Іл-76 разбіўся ў Белгародскай вобласці ў раёне хутара Крывога. На борце былі быццам бы ваеннапалонныя УСУ.
Характэрна, што да гэтага губернатар вобласці Вячаслаў Гладкоў пісаў, што СПА збіла «БПЛА самалётнага тыпу» над сялом Блізкае.
Пазней Мінабароны Расіі пацвердзіла крушэнне Іл-76 і паведаміла, што "на борце знаходзіліся 65 палонных вайскоўцаў УСУ, якіх перавозілі ў Белгародскую вобласць для абмену, 6 членаў экіпажа самалёта і 3 суправаджаючых".
У сваю чаргу, паводле паведамлення ўкраінскага боку, самалёт быў збіты сіламі УСУ, а на ім перавозілі ракеты С-300.
УНІАН/ТК А.Невзоров
нг