Урад Літвы забараніў вайскоўцам выязджаць у Расію, Беларусь і Кітай без спецыяльнага дазволa. Такое рашэнне прынята пасля ацэнкі пагроз нацыянальнай бяспецы, падкрэслілі ў Мінабароны Літвы.
«У адпаведнасці са Стратэгіяй нацыянальнай бяспекі Расія, Беларусь і Кітай ствараюць пагрозу бяспецы Літвы і яе грамадзянаў, у тым ліку праз шпіёнскую дзейнасць супраць Літвы», – гаворыцца ў рэзалюцыі, ухваленай у сераду.
Выключэнні тычацца цяжкай хваробы або смерці членаў сям'і, ажыццяўлення бацькоўскіх правоў і вырашэння маёмасных пытанняў, якія не могуць быць вырашаны без выезду ў названыя краіны.
У дакуменце падкрэсліваецца, што Расія, Беларусь і Кітай «збіраюць інфармацыю аб грамадзянах Літоўскай Рэспублікі, якія маюць права доступу да сакрэтнай інфармацыі, шукаюць іх слабыя месцы, якія могуць быць выкарыстаны для вярбоўкі».
IAR/аз