Беларуская Служба

Ва Украіне павінны сустрэцца высокапастаўленыя палітыкі гэтай краіны і Венгрыі

29.01.2024 08:15
Падчас сустрэчы венгерскі бок можа зрабіць афіцыйную заяву аб тым, што ўрад у Будапешце больш не будзе накладаць вета на дапамогу ЕС Украіне.
    .
Петэр Сіярта і Дзмітрый Кулеба.Фота: Дзмітрый Кулеба/Twitter

Сёння ва ўкраінскім Ужгарадзе сустракаюцца міністр замежных справаў Украіны Дзмітрый Кулеба, кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ермак і міністр замежных справаў Венгрыі Петэр Сіярта. Палітыкі ў першую чаргу будуць абмяркоўваць магчымасць сустрэчы прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага і прэм'ер-міністра Віктара Орбана.

Украінска-венгерскія адносіны напружаныя. Венгры абвінавачваюць украінцаў у пераследзе венгерскай меншасці ў Закарпацці, адным з найбуйнейшых цэнтраў якой зʼяўляецца Ужгарад.

У Еўропе мяркуюць, што падчас сустрэчы ва Ужгарадзе венгерскі бок таксама можа зрабіць афіцыйную заяву аб тым, што ўрад у Будапешце больш не будзе накладаць вета на чарговы пакет дапамогі ЕС Украіне.

Падрыхтоўка да візіту Сіярта ва Украіну праходзіць у цені пагроз, якія нібыта атрымліваў венгерскі міністр, абодва бакі ўзмацнілі меры бяспекі.

Гэта будзе другая сустрэча міністраў замежных спраў абедзвюх краін пасля нападу Расіі на Украіну. Раней яны сустракаліся ўсяго паўтара месяца таму на саміце лідараў ЕС у Бруселі. Пэтэр Сіярта, аднак, значна часцей сустракаецца з кіраўніком расійскай дыпламатыі Сяргеем Лаўровым і палітыкамі беларускага рэжыму.

IAR/нг