Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі сказаў у інтэрв’ю нямецкаму каналу, колькі людзей служыць у войску

29.01.2024 10:23
Прэзідэнт адзначыў, што зараз невядома, колькі людзей з'ехала з Украіны.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі Shutterstock.com/trendsetter

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што зараз у шэрагах УСУ служыць 880 тысяч чалавек.

«У нас 880 тысяч. У нас мільённае войска. А пры гэтым у нас 30 мільёнаў чалавек зараз, зараз канкрэтна 30 мільёнаў людзей працуюць, а нават можа больш крышку. Сказаць дакладна лічбу не магу», – распавёў кіраўнік дзяржавы ў інтэрвʼю нямецкаму тэлеканалу ARD.

Паводле яго слоў, зараз дакладна не вядома, колькі грамадзян зʼехала з Украіны з пачатку поўнамаштабнага ўварвання. На яго думку, гэта прыкладна 6,5 – 7,5 мільёна.

«Таму мы гаворым аб усіх людзях, хто ва Украіне. І яны ўсе абараняюць Еўропу і свет. Абсалютна. На сваіх працоўных месцах», – дадаў прэзідэнт.

Ваеннаабавязаныя мужчыны, якія незаконна выехалі з Украіны, павінны вярнуцца, растлумачыў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

zn.ua

нг