Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны прыехаў на фронт

04.02.2024 16:39
Уладзімір Зяленскі наведаў вайскоўцаў 65-й механізаванай брыгады ў горадзе Рабоціна ў Запарожжы.
Ілюстрацыйнае фотаhttps://t.me/V_Zelenskiy_official

Пра сваю паездку ўкраінскі палітык паведаміў у сацыяльных сетках. «Я паразмаўляў з абаронцамі, падзякаваў ім і ўручыў ім дзяржаўныя ўзнагароды. Для мяне гонар быць тут, падтрымліваць воінаў і ўзнагароджваць іх. Яны выконваюць нялёгкую місію па выгнанні ворага і абароне Украіны. Мы ганарымся нашымі воінамі і ўдзячныя ім», — напісаў Уладзімір Зяленскі.

За апошнія суткі паміж украінскім войскам і расійскай арміяй адбылося 66 сутыкненняў, паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны. Расіяне нанеслі два ракетныя ўдары, зладзілі 65 авіябамбардзіровак і 53 абстрэлы з рэактыўных сістэм.

У выніку гэтых нападаў пацярпелі мірныя жыхары. Ад выбухаў пацярпелі гарады ў Харкаўскай, Данецкай, Запарожскай і Херсонскай абласцях. Яшчэ дзевяць раёнаў падвергліся артылерыйскаму абстрэлу.

ПР/юл