Беларуская Служба

Недахоп боепрыпасаў прымушае ўкраінскіх артылерыстаў мяняць тактыку

04.02.2024 16:52
Украіна выстрэльвае каля 2 тысяч снарадаў у суткі, Расія - 10 тысяч.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/RUSSIAN EMERGENCIES MINISTRY Dostawca: PAP/EPA

Недахоп боепрыпасаў прымушае ўкраінскіх артылерыстаў змяняць сваю тактыку, страляючы толькі па пэўных і пацверджаных цэлях. Праблема абмяжоўвае манеўранасць, што ў сваю чаргу ўскладняе вызваленне акупаваных раёнаў, папярэдзілі эксперты ў інтэрв'ю Business Insider.

Украіна выстрэльвае каля 2 тысяч снарадаў у суткі, Расія - 10 тысяч. Расіяне таксама павялічылі вытворчасць боепрыпасаў, а саюзнікі Украіны марудзяць з аказаннем неабходнай падтрымкі Кіеву, нагадвае партал.

«Для артылерыі гэтая праблема азначае, што яны больш не могуць страляць па любых падазроных цэлях, а толькі па тых, у якіх упэўненыя», — адзначыў эксперт амерыканскага аналітычнага Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў у Вашынгтоне (CSIS) Марк Канчыян.

«Артылерыя патрэбна, каб перамагчы праціўніка. Не толькі каб забіць ворага, але і каб спыніць тых, хто можа прыйсці яму на дапамогу», — патлумачыў Сайман Майлз з Універсітэта Дзюка ў ЗША.

Эксперт папярэдзіў, што недахоп боепрыпасаў можа пагоршыць праблемы, з якімі Кіеў сутыкнуўся падчас апошняга контрнаступлення. «Без артылерыі яны не змогуць манеўраваць. А гэта значыць, што вярнуць тэрыторыю ім будзе значна цяжэй», - сказаў аналітык.

PAP/юл