Карэл Рэхка дадаў, што ў апошнія дні Чэхія перадала Украіне чарговую партыю зброі і заявіў, што Прага не спыніць падтрымкі Кіева.
Карэл Рэхка зазначыў, што Расія спрабуе пераканаць Захад, што вайна ва Украіне яе не тычыцца, а мэта яе прапагандысцкай дзейнасці — аслабіць падтрымку Кіева. «Мы будзем рабіць з дакладнасцю да наадварот», — заявіў начальнік Генштаба, таксама падкрэсліўшы неабходнасць нарошчвання ўласнага ваеннага патэнцыялу.
«У агляднай будучыні ў нас не будзе абсалютнай упэўненасці, што Расія не нападзе на нас. Мы павінны працягваць інтэнсіўнае ўмацаванне нашага абарончага і, перш за ўсё, патэнцыялу стрымлівання. Унутры Альянсу і індывідуальна. Сяброўства ў NATO ніколі не здымала з нас адказнасці за стварэнне ўласнай моцнай арміі», — сказаў Карэл Рэхка падчас штогадовага афіцыйнага брыфінгу камандавання.
Начальнік генштаба дадаў, што ў бліжэйшыя гады чэшская армія будзе поўнасцю пераўзброена сучаснай заходняй тэхнікай. Сярод сваіх прыярытэтаў ён назваў вырашэнне праблем з наборам салдат.
ПР/юл