Кожны дзень расійскія бомбы, ракеты і беспілотнікі атакуюць цывільныя будынкі на поўдні Украіны, – кажа глава Мікалаеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Віталь Кім у інтэрв'ю Польскаму радыё.
Сталіца адной з паўднёвым абласцей Украіны – Мікалаеў – адзін з гарадоў, якія часцей за ўсё спазнаюць расіякія абстрэлы. З пачатку расійскага ўварвання там было разбурана больш за тысячу дамоў. Загінулі больш за 150 чалавек, у тым ліку двое дзяцей, а больш за 700 чалавек атрымалі раненні. Штодня інтэнсіўна атакуюць з паветра мясцовасці на ўзбярэжжы Чорнага мора, у тым ліку, Ачакаў:
- Там кожны дзень падаюць артылерыйскія снарады і беспілотнікі-камікадзэ. Яны тэрарызуюць мясцовае насельніцтва, каб яго запалохаць, у іх ёсць канкрэтныя задачы і яны страляюць, хоць у нас тут амаль няма арміі, таму што жаўнеры цяпер на фронце. Яны працягваюць атакаваць нашу інфраструктуру і жылыя дамы, каб запалохаць людзей.
Акрамя расійскіх атак, жыхары Мікалаева таксама маюць дачыненне перабоямі вода-і электразабеспячэннем.
Тым часам, 73% украінцаў заяўляюць, што гатовыя цярпець вайну столькі, колькі спатрэбіцца, яшчэ 3% гатовыя трываць яе даволі доўга, напрыклад, год, – вынікае з дадзеных сацыялагічнага апытання, праведзенага Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі.
iar/ez