Беларуская Служба

У Італіі забароняць карыстацца мабільнымі тэлефонамі і планшэтамі ў пачатковых і сярэдніх школах

22.02.2024 19:18
ЮНЕСКА рэкамендавала забараніць выкарыстанне смартфонаў у класах.
Ілюстративне фото Public Domain https://pxhere.com/pl/photo/1028510

У Італіі будзе ўведзена забарона на выкарыстанне мабільных тэлефонаў і планшэтаў у пачатковых і сярэдніх школах, таксама ў навучальных мэтах – абвясціў міністр адукацыі Джузэпэ Вальдзітара (Giuseppe Valditara) ў інтэрв'ю штодзённай газеце Il Foglio.

Кіраўнік міністэрства растлумачыў, што рашэнне ў гэтым пытанні прынята таму, што, на яго думку, часта адбываецца неналежнае выкарыстанне смартфонаў і планшэтаў, што прыводзіць да напружанасці паміж студэнтамі і выкладчыкамі, у тым ліку часам да актаў агрэсіі ў дачыненні да выкладчыкаў.

Міністр Джузэпэ Вальдзітара нагадаў, што ЮНЕСКА рэкамендавала забараніць выкарыстанне смартфонаў у класах, бо яны адцягваюць увагу вучняў, негатыўна ўплываюць на памяць вучня, што ў сваю чаргу адбіваецца на выніках адукацыйнага працэсу.

У 2022 годзе міністр выдаў цыркуляр аб увядзенні забароны на мабільныя тэлефоны ў дзіцячых садках і пачатковых школах. Цяпер ён будзе распаўсюджвацца на малодшыя школы.

PAP/вх