Беларуская Служба

За два гады расійскага ўварвання загінула 31 тысяча ўкраінскіх вайскоўцаў

25.02.2024 17:58
На акупаваных расійскімі войскамі ўкраінскіх тэрыторыях загінулі дзясяткі тысяч мірных жыхароў.
      -          , , 24  2024 .
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на сумеснай прэс-канферэнцыі з высокімі замежнымі гасцямі па выніках іх сустрэчы ў Кіеве, Украіна, 24 лютага 2024 г.EPA/SERGEY DOLZHENKO Dostawca: PAP/EPA.

За два гады расійскага ўварвання загінула 31 тысяча ўкраінскіх вайскоўцаў, заявіў на прэс-канферэнцыі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

«Не 300 тысяч, не 150 тысяч, як хлусіць Пуцін. Так ці інакш, для нас гэта вялікая страта», – падкрэсліў Зяленскі ў размове з журналістамі.

Ён дадаў, што не можа назваць колькасць параненых, таму што гэтыя звесткі дапамогуць Расіі спланаваць далейшы наступ.

На акупаваных расійскімі войскамі ўкраінскіх тэрыторыях загінулі дзясяткі тысяч мірных жыхароў.

Пакет дапамогі Украіне на суму 60 мільярдаў долараў чакае прыняцця ў Кангрэсе ЗША, але некаторыя дэпутаты-рэспубліканцы выступаюць супраць.

На прэс-канферэнцыі прэзідэнт Украіны заявіў, што ёсць надзея на пазітыўны паварот падзей у Кангрэсе. «Яны ведаюць, што нам патрэбна падтрымка на працягу месяца», – сказаў ён журналістам. Недахоп зброі і боепрыпасаў аслабляе ўкраінскае супраціўленне на фронце і спрыяе наступу расійскіх войскаў.

яс