Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Даніі спынілі расследаванне прычын выбуху газаправода, які пастаўляў газ з Расіі

26.02.2024 13:04
Няма дастатковых падстаў для працягу расследавання выбуху.
Nord Stream
Nord Stream Shutterstock/Kletr

Данія спыніла расследаванне прычын выбуху газаправода «Паўночны паток» восенню 2022 года. Швецыя раней таксама закрыла следства па гэтай справе.

Паліцыя Даніі паведаміла, што няма дастатковых падстаў для працягу расследавання выбуху.

У верасні 2022 года ў выніку серыі выбухаў былі разбураныя трубаправоды, па якіх паступаў расійскі газ у Германію па дне Балтыйскага мора. Выбух адбыўся ў шведскай і дацкай эканамічных зонах. Незалежныя расследаванні праводзілі Швецыя, Данія і Германія. Нямецкае следства працягваецца.

IAR/нг