Беларуская Служба

Спікер венгерскага парламента падпісаў ратыфікацыю ўступлення Швецыі ў НАТА

02.03.2024 18:01
Турцыя і Венгрыя доўга адтэрміноўвалі ратыфікацыю дакументаў аб далучэнні Швецыі да альянсу.
     ()      ()
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган (справа) і прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан (злева)PAP/EPA/TURKISH PRESIDENTIAL PRESS OFFICE HANDOUT

Спікер венгерскага парламента падпісаў ратыфікацыю ўступлення Швецыі ў НАТА. Ласла Кёвер перадаў дакумент у Канцылярыю прэзідэнта.

Нагадваем, Швецыя і Фінляндыя падалі заяўкі на ўступленне ў Паўночнаатлантычны альянс праз некалькі месяцаў пасля таго, як Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны.

Фінляндыя стала членам НАТА ў красавіку мінулага года. Швецыі прыйшлося пачакаць, каб стаць 32-й краінай-членам, таму што Турцыя і Венгрыя доўга адтэрміноўвалі ратыфікацыю дакументаў аб далучэнні. Турэцкі парламент зрабіў гэта месяц таму, а венгерскі – на пачатку тыдня.

IAR/аз

Кіраўнік МЗС Венгрыі сустрэўся з Лаўровым у дзень пахавання Аляксея Навальнага

02.03.2024 13:01
Паводле прэм’ера Віктара Орбана, шавініст Навальны не заслугоўвае павагі ў венгерскім парламенце.