Беларуская Служба

ЗША на парашутах дастаўляюць у Газу ежу

03.03.2024 12:27
Паводле Упраўлення ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў, сама меней 576 тыс. чалавек у сектары Газа – чвэрць насельніцтва анклава – знаходзяцца на мяжы наступу голаду.
   ()
Знямоглыя жыхары Газы (ілюстрацыя) Фота: PAP/EPA/HAITHAM IMAD

2 сакавіка, у суботу, ЗША пачалі дастаўляць гуманітарную дапамогу ў Газу па паветры. Паводле прадстаўнікоў адміністрацыі прэзідэнта Джо Байдэна, з паветра на парашутах было скінута 66 пакетаў з 35 тыс. порцый ежы.

У пятніцу, 1 сакавіка, падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Італіі Джорджыяй Мелані, амерыканскі лідар абʼявіў аб пачатку працы па паветранай дастаўцы гуманітарнай дапамогі ў абложаны палестынскі анклаў. Белы дом заявіў, што паветраная дастаўка харчавання будзе праводзіцца на пастаяннай аснове, удакладніўшы, што Ізраіль падтрымаў гэту ініцыятыву.

Паводле Упраўлення ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў, сама меней 576 тыс. чалавек у сектары Газа – чвэрць насельніцтва анклава – знаходзяцца на мяжы наступу голаду.

Іншыя краіны, у тым ліку Францыя, Егіпет ды Іярданія, ужо дастаўлялі гуманітарную дапамогу ў Газу.

voa/эж