Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана больш за 1 тыс. 150 чалавек асабовага складу.
Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 417 тыс. 950 чалавек забітымі.
Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 6 тыс. 648 танкаў, 12 тыс. 660 бронемашын, 10 тыс. 210 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 4 РСЗА, 1 тыс. 916 крылатых ракет, 25 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 347 самалётаў і 325 верталётаў.
вс