Расійская авіябаза Гвардзейскае ў акупаваным Крыме ў пятніцу, 1 сакавіка, падвергнулася абстрэлу двума ўкраінскімі ракетамі. Раненні атрымалі мінімум трое вайскоўцаў, паведамляюць Тэлеграм-каналы ў панядзелак, 4 сакавіка.
Паводле крыніц, пашкоджаная інфраструктура аэрадрому.
На авіябазе Гвардзейскае базуецца змешаны авіяцыйны полк у складзе двух эскадрылляў Су-24М і Су-25СМ па 12 самалётаў у кожнай.
У пятніцу Украіна атакавала адразу некалькі ваенных аб'ектаў на тэрыторыі Крыма: у Севастопалі, каля Сімферопаля і ў Сакскім раёне.
вс