Беларуская Служба

Украінцы пашкодзілі расійскі карабель

05.03.2024 08:01
Украінскія войскі атакавалі акупаваны Расіяй паўвостраў ракетамі і беспілотнікамі.
На здымку дэсантны карабель «Цэзар Кунікаў»Аўтар: Luis Díaz-Bedia Astor, Red Sea, 18th June 2003 from Los Barcos de Eugenio - Eugenio´s Warships - Eugenio´s Warships - 158, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=4506105

Украінцы пашкодзілі марскімі беспілотнікамі расійскі патрульны карабель «Сяргей Котаў», паведаміла «Украінская праўда». Паводле выдання за згаданай спецаперацыяй стаіць Галоўнае ўпраўленне выведкі Украіны.

Напад, падрабязнасці якога невядомыя, адбыўся ўначы на 5 сакавіка. Акупаваны Расіяй паўвостраў быў атакаваны ракетамі і беспілотнікамі. Верагодна адной з мэтаў атакі быў таксама Крымскі мост.

Па Крымскім мосце, які злучае паўвостраў з Расіяй, быў прыпынены рух цягнікоў. Расійскі аператар пасажырскіх цягнікоў у часова акупаваны Крым паведаміў, што каля 8.00 раніцы рух па мосце аднавіўся.

Нагадаем, сёлета расійскі Чарнаморскі флот ужо страціў вялікі дэсантны карабель «Цэзар Кунікаў», а ў снежні ўкраінцы знішчылі вялікі дэсантны карабель «Новачаркаск».

IAR/аз

Украінскія ракеты паразілі авіябазу ў Крыме

04.03.2024 13:31
 Раненні атрымалі мінімум трое вайскоўцаў.