Беларуская Служба

Літва далучаецца да чэшскай ініцыятывы набыцця боепрыпасаў для Украіны

05.03.2024 12:01
Інгрыда Шыманіце запэўніла, што Вільня працягне аказваць усе формы падтрымкі Украіне.
-
Прэм’ер-міністр Літвы Інгрыда ШыманіцеAutorius Augustas Didžgalvis - Mano darbas, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=137478522

Літва далучыцца да чэшскай ініцыятывы, мэтай якой з'яўляецца набыццё і адпраўка ва Украіну боепрыпасаў. У лютым Прага заявіла, што знайшла за мяжой крыніцы артылерыйскіх боепрыпасаў, якія могуць быць дастаўлены ва Украіну на працягу некалькіх тыдняў. Пра далучэнне Вільні да гэтай кааліцыі прэм’ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце ўчора размаўляла з кіраўніком чэшскага ўрада.

«Гэта вельмі важная ініцыятыва, асабліва ў той час, калі пастаўкі боепрыпасаў ва Украіну запаволіліся», – гаворыцца ў заяве канцылярыі кіраўнічкі літоўскага ўрада.

Шыманіце запэўніла, што Вільня працягне аказваць усе формы падтрымкі, якія павялічаць здольнасць Украіны эфектыўна абараняцца ад расійскай агрэсіі. Як яна адзначыла, гэта важнае для абароны свабоды ўсёй Еўропы.

Пра дадатковыя боепрыпасы казаў прэзідэнт Чэхіі Петр Павел некалькі тыдняў таму падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Гаворка ідзе пра крыніцы ў краінах, якія, напрыклад, па палітычных матывах не жадаюць наўпрост пастаўляць боепрыпасы ва Украіну.

Такім чынам Прага хоча хутка атрымаць 800 тысяч артылерыйскіх снарадаў, якія можна было б неадкладна адправіць у Кіеў.

IAR/аз

Улады Бельгіі скардзяцца на вялікую колькасць расійскіх шпіёнаў у краіне

05.03.2024 10:10
Некалькі дзясяткаў грамадзян Расіі, падазраваных у шпіянажы, былі высланыя з Бельгіі за апошнія месяцы, паведамляюць улады краіны.