Беларуская Служба

У Турцыі былі затрыманыя сем чалавек па падазрэнні ў шпіянажы на карысць Ізраіля

05.03.2024 14:01
Арышты – гэта працяг аперацыі, якая пачалася яшчэ ў студзені. Тады былі затрыманыя 34 чалавекі.
У Турцыі былі затрыманыя сем чалавек па падазрэнні ў шпіянажы на карысць ІзраіляФото: wikipedia/By Newtimes.az - http://strateq.az/arashdirma/7424/turkiy%C9%99-israil-siyasi-diplomatik-munasib%C9%99tl%C9%99rinin-yaranmasi-v%C9%99-inkisafi-1949-1992-ci-ill%C9%99r-color-red-arasdirma.html, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=68704240

Сем чалавек, падазраваных у шпіянажы на карысць ізраільскай выведкі, былі затрыманыя ў Турцыі, паінфармавала дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Anadolu.

Паведамляецца, што сярод затрыманых знаходзіцца спецдэтэктыў Масада. Падазраваныя здавалі інфармацыю нібыта за грошы.

Аперацыю праводзілі турэцкая выведка і антытэрарыстычная паліцыя Стамбула. Арышты з'яўляюцца другой часткай аперацыі, якая пачалася ў студзені, калі былі затрыманыя 34 чалавекі. Пракуратура Стамбула тады паведамляла, што яшчэ 12 падазраваных застаюцца на волі.

IAR/аз

Улады Бельгіі скардзяцца на вялікую колькасць расійскіх шпіёнаў у краіне

05.03.2024 10:10
Некалькі дзясяткаў грамадзян Расіі, падазраваных у шпіянажы, былі высланыя з Бельгіі за апошнія месяцы, паведамляюць улады краіны.