Беларуская Служба

Законапраект аб мабілізацыі затрымаўся ва ўкраінскім парламенце

05.03.2024 18:01
Новыя правілы накіраваныя на ўдасканаленне прызыву ў армію.
 .  .
Ілюстрацыйны здымак. Украінскія салдаты. фота: Pixabay.com/oleg_mit

Украінская армія адчувае ўсё большы недахоп вайскоўцаў, а законапраект аб мабілізацыі навабранцаў затрымаўся ў парламенце. Новыя правілы накіраваныя на ўдасканаленне прызыву ў армію. Аднак, калі дэпутаты Вярхоўнага Савета Украіны прымуць адпаведныя рашэнні, невядома. У канцы мінулага года ўкраінскае камандаванне заявіла аб неабходнасці мабілізацыі паўмільёна ваеннаабавязаных. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Павел Бушка:

- Новы ўкраінскі закон аб мабілізацыі амаль месяц таму быў перададзены ў парламенцкія камісіі, якія павінны былі ўнесці ў дакумент папраўкі. Тады прагназавалася, што ён можа быць прыняты ў канцы лютага. Аднак, гэтага не адбылося. Законапраект дакладна не будзе прыняты ў бліжэйшыя дні, бо ў Вярхоўным Савеце абвешчаны перапынак да канца тыдня, верагодна праз знаходжанне вялікай колькасці дэпутатаў за межамі Украіны. Новы закон аб мабілізацыі прадугледжвае ўзмацненне адказнасці за ўхіленне ад службы, магчымасць службы ў войску асобным катэгорыям асуджаных і зніжэнне прызыўнога ўзросту да 25 гадоў.

IAR/аз

Украінцы пашкодзілі расійскі карабель

05.03.2024 08:01
Украінскія войскі атакавалі акупаваны Расіяй паўвостраў ракетамі і беспілотнікамі.

Расіяне працягваюць спробы прарваць абарону ўкраінскіх сіл на ўсходзе і поўдні Украіны

05.03.2024 09:15
Вораг не спыняе абстрэльваюць населеныя пункты. Пад Адэсай украінская супрацьпаветраная абарона збіла 18 такіх беспілотнікаў.