Украінскія беспілотнікі далёкага дзеяння атакавалі Міхайлаўскі горна-абагачальны камбінат у расійскім Жалезнагорску. Там успыхнуў пажар. Украінцы ўсё часцей адказваюць на атакі расійскіх беспілотнікаў уласнымі беспілотнікамі.
Паспяховую атаку на заводы ў Курскай вобласці ўкраінскім СМІ пацвердзілі крыніцы ва ўкраінскай ваеннай выведцы. Як паведамляецца, гэта частка дзеянняў, накіраваных супраць аб'ектаў, якія выкарыстоўваюцца Расіяй у ваенных мэтах. Атакаваны завод з'яўляецца адным з найбуйнейшых у Расіі абагачальных заводаў па жалезнай рудзе.
За апошнія месяцы ўкраінскія беспілотнікі неаднаразова атакавалі расійскую інфраструктуру ў глыбіні краіны. Аднак нападаў Расіі на Украіну з выкарыстаннем беспілотнікаў «Шахед» значна больш. Толькі сёння Расія выпусціла 42 такія беспілотныя лятальныя апараты. Большасць былі збітыя. Але некаторыя з іх трапілі па цэлях, у тым ліку ў горадзе Сумы, дзе пашкодзілі жылыя дамы і паранілі 7 мірных жыхароў.
яс/Павел Бушко