Мінулай ноччу і раніцай расійскія агрэсары зноў атакавалі Украіну беспілотнікамі «Шахед». Пад абстрэлы трапілі між іншым Адэская і Вінніцкая вобласці.
Украінская СПА больш за 4 гадзіны адбівала начныя атакі дронаў. Яны вяліся з поўдня, у тым ліку з акупаванай Херсонскай вобласці. УСУ збілі 35 з 39 беспілотнікаў акупантаў.
У Адэскай вобласці беспілотнікі даляцелі да аднаго з прамысловых прадпрыемстваў, на якім узнік пажар. Уначы ў Вінніцы прагрымелі выбухі. Збіты беспілотнік упаў на аб'ект інфраструктуры і выклікаў пажар, які ўжо ліквідаваны. У сваю чаргу расійскія ракеты былі запушчаны ў напрамку Днепрапятроўскай вобласці.
IAR/нг