Ніхто не хоча міру больш, чым Украіна – такімі словамі віцэ-старшыня нямецкага Бундэстага пракаментавала словы папы Францішка. Катрын Герынг-Экардт дадала, што Уладзімір Пуцін – гэта той, хто можа спыніць вайну і пакуты ў любы час. «Той, хто патрабуе ад Украіны капітуляцыі, падтрымлівае незаконныя патрабаванні агрэсара і прымае ліквідацыю Украіны», – дадала палітык «зялёных».
«Я лічу, што мацнейшы той чалавек, які бачыць сітуацыю, хто думае пра людзей, хто мае мужнасць падняць белы сцяг, каб весці перамовы. Сёння вы можаце весці перамовы з дапамогай міжнародных дзяржаў», – сказаў Папа ў інтэрв'ю швейцарскаму тэлебачанню RSI. Францішак дадаў, што калі хтосьці церпіць паражэнне і справы ідуць не так добра, ён павінен мець мужнасць весці перамовы. Ён падкрэсліў, што гэтага не трэба саромецца, асабліва калі ўлічыць, колькі ахвяр прыносіць вайна. Ён папярэдзіў, што перамовы трэба пачынаць загадзя, пакуль не позна. Ён паўтарыў, што патрэбная мужнасць, але нельга даводзіць краіну да самагубства.
IAR/нг