Беларуская Служба

Еўракамісія рэкамендуе пачаць перамовы аб сяброўстве з Босніяй і Герцагавінай

12.03.2024 15:26
Еўракамісія рэкамендуе краінам ЕС пачаць перамовы аб членстве з Босніяй і Герцагавінай. Пра гэта заявіла старшыня камісіі Урсула фон дэр Ляен на сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу.
Аўдыё

Станоўчае рашэнне ўключана ў справаздачу, падрыхтаваную экспертамі камісіі.

«Гэта факталагічны аналіз апошніх падзей. І атрымліваецца вельмі выразная карціна. Пасля атрымання статусу кандыдата Боснія і Герцагавіна зрабіла ўражлівыя крокі наперад. Пасланне, якое зыходзіць з гэтай краіны, яснае, і наша пасланне таксама павінна быць ясным - будучыня Босніі і Герцагавіны ў Еўрапейскім Саюзе», - падкрэсліла Урсула фон дэр Ляен.

Кіраўнік Камісіі адзначыла, што краіне яшчэ шмат чаго трэба зрабіць, але за апошні час па многіх пытаннях яна шмат чаго палепшыла. 

Палітык адзначыла, у тым ліку, эфектыўную барацьбу з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму, а таксама дзейнасць, накіраваную на прадухіленне канфлікту інтарэсаў.

ПР/юл