Беларуская Служба

Мінабароны ў Кіеве паведаміла, якую зброю атрымае Украіна ад ЗША

13.03.2024 13:07
У склад першага абароннага пакета ад ЗША для Украіны ў 2024 годзе ўвайшлі пераважна боепрыпасы.
     M142 HIMARS
Украінскія ракетныя сістэмы залпавага агню M142 HIMARSфота: Узброеныя сілы Украіны/Twitter

Украінская армія атрымае ваенную дапамогу ад ЗША на агульную суму ў 300 млн долараў, паведаміла Міністэрства абароны Украіны ў сераду, 13 сакавіка.

У прыватнасці, у бліжэйшы час Вашынгтон перадасць ⁠зенітныя ракеты Stinger, ⁠дадатковыя боепрыпасы для РСЗА HIMARS, ⁠артылерыйскія снарады калібру 155мм, ⁠артылерыйскія снарады калібру 105мм, супрацьтанкавыя гранатамёты АТ-4. Акрамя таго, ЗША паставяць дадатковыя боепрыпасы для стралковай зброі, ⁠боепрыпасы для падрыву перашкод, запасныя часткі, тэхнічнае абслугоўванне і іншае дапаможнае абсталяванне.

«Я ўдзячны амерыканскаму народу і міністру абароны ЗША Лойду Осціну асабіста за непахісную падтрымку», – заявіў міністр абароны Украіны Рустэм Умераў.

У склад першага абароннага пакету ад ЗША для Украіны ў 2024 годзе ўвайшлі пераважна боепрыпасы.

вс