У праекце рэзалюцыі Еўрапарламента асабліва падкрэсліваецца, што «істотнае партнёрства паміж ЕС і Арменіяй з'яўляецца лагічным крокам у адпаведнасці з яе выбарам на карысць дэмакратыі, вяршэнства закона, барацьбы з карупцыяй і павагі да міжнароднага парадку».
Зыходзячы з гэтага, Еўрапарламент заклікаў Еўракамісію і дзяржавы ЕС пачаць працу над дарожнай картай для паляпшэння адносін ЕС з Арменіяй.
«Калі Арменія зацікаўлена ў атрыманні статусу кандыдата і прадоўжыць шлях стабільных рэформ, умацоўваючы сваю дэмакратыю, то гэта можа стаць асновай для этапу трансфармацыі ў адносінах ЕС-Арменія», – гаворыцца ў праекце дакумента.
За рэзалюцыю прагаласавалі 504 дэпутаты, супраць – 4, устрымаліся – 32.
У сваю чаргу Арменія апошнім часам замарозіла ўдзел у АДКБ, не ўдзельнічае ў пасяджэннях і ўсё больш актыўна заяўляе аб магчымасці свайго выхаду з арганізацыі. На пачатку сакавіка бягучага года Арменія запатрабавала вывесці з аэрапорта Ерэвана расійскіх памежнікаў.
юл